Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Распрацоўшчык | Microsoft |
---|---|
Вытворца | Microsoft |
Сямейства | Xbox |
Тып | home video game console[d] |
Пакаленне | ninth generation of video game consoles[d] |
Дата выхаду | 10 лістапада 2020 |
Прададзена штук | 21 000 000[1] |
Папярэднік | Xbox One |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Xbox Series X/S — гэта хатнія кансолі серыі Xbox распрацаваныя кампаніяй Microsoft. Рэліз абедзвюх кансоляў адбыўся 10 лістапада 2020 г. у якасці чацвёртага пакалення Xbox, якое з'явілася на замену Xbox One. Яны з'яўляюцца часткай дзявятага пакалення гульнявых прыставак.[2]
Чуткі адносна кансоляў упершыню з’явіліся ў інтэрнэце на пачатку 2019 года, а лінейка мела кодавую назву «Scarlett» і складалася з мадэляў высокага і нізкага класаў пад кодавымі назвамі «Anaconda» і «Lockhart» адпаведна. Мадэль «Anaconda» была анансавана Microsoft падчас E3 2019 і была афіцыйна прадстаўлена падчас The Game Awards у снежні 2019 года пад назвай Xbox Series X. 8 верасня 2020 года Microsoft паказалі найтаннейшую мадэль Xbox Series S (былы праект "Lockhart").
Як і ў Xbox One, новыя кансолі выкарыстоўваюць працэсар і графічную карту ад фірмы AMD. Абедзве мадэлі маюць новую архітэктуру захоўвання даных, заснаваную на цвёрдацельных накапляльніках (SSD) для скарачэння часу загрузкі, падтрымку апаратна-паскоранай трасіроўкі прамянёў і прасторавага аўдыя, магчымасць канвертавання гульняў у высокадынамічны рэндэрынг з дапамогай машыннага навучання (Auto HDR), падтрымка рэжымаў HDMI 2.1 з пераменнай частатой абнаўлення і нізкай затрымкай, а таксама абноўленыя кантролеры. Xbox Series X быў распрацаваны для намінальнага адлюстравання гульняў у 2160p (раздзяляльнасць 4K) з частатой 60 кадраў у секунду (FPS). Самая нізкая лічбавая Xbox Series S, якая мае паменшаныя тэхнічныя характарыстыкі і ў якой адсутнічае аптычны прывад распрацавана для візуалізацыі гульняў у 1440p пры 120 FPS з падтрымкай маштабавання відэа ў 4K і трасіроўкі прамянёў.
Xbox Series X/S зваротна сумяшчальныя практычна з усімі сумяшчальнымі з Xbox One гульнямі і аксэсуарамі (уключаючы Xbox 360 і арыгінальныя гульні Xbox, якія былі зроблены зваротна сумяшчальнымі з Xbox One), з магчымасцю аўтаматычна павялічваць прадукцыйнасць і візуальны выгляд, паляпшэнні, якія забяспечваюцца новым абсталяваннем дзеля гульняў. Пры запуску Microsoft заахвочвала «мяккі» пераход паміж пакаленнямі, падобны да гульняў для камп'ютараў, прапаноўваючы структуру «Smart Delivery», якая дазваляе выдаўцам выпускаць палепшаныя версіі сваіх гульняў для Xbox One з аптымізацыяй для Xbox Series X/S. Выдаўцы не абавязаны выкарыстоўваць Smart Delivery і могуць публікаваць гульні эксклюзіўна для Xbox Series X/S, калі яны гэтага захочуць. Такія распрацоўшчыкі як EA, не выкарыстоўваюць Smart Delivery бо аддаюць большую перавагу продажу асобных версій для Xbox One і Xbox Series X/S.
Xbox Series X/S атрымала пахвалу ад крытыкаў за апаратныя характарыстыкі ў параўнанні з Xbox One і за намаганні Microsoft па падтрымцы рэлізаў на новым і старым пакаленнях, але крытыкі лічылі, што гульні, даступныя на момант запуску, не на сто працэнтаў выкарыстоўваюць апаратныя магчымасці кансоляў. Microsoft афіцыйна не апублікавала звесткі пра продажы кансоляў, але 27 ліпеня 2021 года прадстаўнікі Microsoft абвясцілі, што на той момант гэта былі самыя хутка прадаваныя мадэлі Xbox. Па ацэнках, Microsoft паставіла не менш за 18,5 мільёнаў прылад па ўсім свеце да снежня 2022 года.